У Брэсце затрымалі актывістаў БХД

Іх затрымалі 25 сакавіка пасля сустрэчы з генеральным консулам Украіны ў Брэсце, перадае прэс-служба БХД.



Каля кансуляту Дзмітрука і Шурхая чакалі дзве машыны ДАІ. супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі заявілі, что іх машыны лічыцца ва ўгоне і ёсць падазрэнні, што ў адной з іх перабітыя нумары. У выніку Дзмітрук і Шурхай былі затрыманыя.



Сустаршыня аргкамітэта БХД Павел Севярынец лічыць, што затрыманне Дзмітрука звязанае з тым, што ён узначаліў Камітэт салідарнасці з Украінай.



Фота Дзмітрука — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі