У Брэсце затрымалі лекара медцэнтра "Ладэ"
Лекара "Ладэ" затрымлівалі са спецназам
Стала вядома пра затрыманне ў Брэсце лекара анестэзіёлага-рэаніматолага. Ён працаваў у прыватным медыцынскім цэнтры "Ладэ".
Тэлеграм-канал сілавікоў апублікаваў відэа затрымання: у дом да мужчыны аператыўнікі прыйшлі са спецназам. На відэа сілавікоў лекар кажа, што затрыманы за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў", за падпіскі на "экстрэмісцкія рэсурсы" і данаты. Ён таксама распавядае, што ў 2022 годзе яго ўжо арыштоўвалі за ўдзел у пікеце.
Сілавікі са свайго боку сцвярджаюць, што затрыманы доктар "дагэтуль фінансаваў тэрарыстычную дзейнасць і адсылаў ім матэрыялы ў боце зваротнай сувязі". Гаворка ідзе пра канал NEXTА. Гэты тэлеграм-канал беларускія ўлады лічаць"тэрарыстычнай арганізацыяй". Сілавікі кажуць, што затрыманаму лекару пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.