У Брэсцкім раёне аўтамабіль з малымі дзецьмі перакуліўся і трапіў у канал
У Брэсцкім раёне аўтамабіль з малымі дзецьмі перакуліўся і трапіў у меліярацыйны канал. На шчасце, яны, іх маці, якая кіравала Dodge, і пасажыр на пярэднім сядзенні, сур'ёзна не пацярпеліі патрэбы ў шпіталізацыі не мелі.
Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося каля 15:30 у нядзелю, 18 красавіка. 35-гадовая кіроўца ехала на машыне па прасёлкавай дарозе ад трасы Брэст — Макраны да лецішча. У нейкі момант нешта адцягнула ўвагу жанчыны, і аўтамабіль з'ехаў у канал. І кіроўца, і пасажыр на пярэднім сядзенні былі прышпілены рамянямі бяспекі, дзеці ва ўзросце 3 і 6 гадоў знаходзіліся ў дзіцячых утрымлівальных прыстасаваннях.
Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.