У Брэст прыехаў кіраўнік так званай "ДНР"
Кіраўнік так званай "ДНР" Дзяніс Пушылін наведаў Брэст і ўсклаў вянок у Брэсцкай крэпасці.
Разам з Дзянісам Пушыліным у Брэсцкую крэпасць прыехалі сакратар генсавета партыі "Адзіная Расія" Андрэй Турчак, амбасадар Расіі Барыс Грызлоў і дэлегацыя з так званай "ДНР".
У сваім тэлеграм-канале Пушылін напісаў, што прыйшоў час "зноў вызваляць рускія гарады, заснаваныя рускімі людзьмі". У ліку гэтых гарадоў ён называе Кіеў, Чарнігаў, Палтаву, Адэсу, Дняпро, Харкаў, Запарожжа і Луцк.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.