У Брусэлі адкрываецца саміт лідараў ЕC, будуць гаварыць і аб Беларусі

У Брусэлі адкрываецца двухдзённы саміт лідараў ЕС​ / Reuters
У Брусэлі адкрываецца двухдзённы саміт лідараў ЕС​ / Reuters

Міграцыйны крызіс стане, як мяркуецца, адной з тэм саміту лідэраў краін ЕС, які адкрываецца сёння ў Брусэлі. Ён будзе доўжыцца два дні.

"Я чакаю, што беларускае пытанне будзе закранутае, каб паглядзець, як спыніць гэтую непрымальную сітуацыю", прыводзіць словы высокапастаўленага прадстаўніка ЕС агенцтва ТАСС.

Раней кіраўнік дыпламатыі ЕС Жозеп Барэль казаў, што Брусэль мае намер падрыхтаваць меры па спыненні патоку мігрантаў, якія імкнуцца ў краіны Еўрасаюза праз Беларусь. Акрамя таго, паводле яго слоў, ЕС хоча звярнуцца з заклікам да краін, з якіх прыбываюць уцекачы, не перавозіць іх у Беларусь. Барэль таксама паведаміў, што для развязання гэтай праблемы ЕС нават гатовы ўвесці санкцыі супраць авіякампаніі "Белавія".

Раней Газета Bild am Sonntag пісала, што ўлады Германіі пачалі расследаванне аб датычнасці Аляксандра Лукашэнкі да арганізацыі нелегальнай перапраўкі мігрантаў у ЕС. Паводле ацэнкі федэральнай паліцыі ФРГ, з пачатку жніўня праз Беларусь у Германію нелегальна дабраліся амаль 4 тысячы замежнікаў, перш за ўсё, сірыйцаў і іракцаў. Як піша Bild am Sonntag, за дапамогу ў незаконным перасячэнні межаў ЕС мігранты плацяць беларускаму боку каля €4 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі