У Бруселі ёсць намер зраўнаваць санкцыі ў дачыненні да РБ і РФ — Ландсбергіс

Санкцыі ЕС і Аляксандр Лукашэнка / Карыкатура delfi.lt
Санкцыі ЕС і Аляксандр Лукашэнка / Карыкатура delfi.lt

У Бруселі ёсць намер зраўнаваць санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расіі. Літва такую ўніфікацыю санкцый падтрымлівае, паколькі гэта дапаможа спыніць транзіт тавараў праз РБ у РФ, заявіў літоўскі міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс.

"Мы можам убачыць тут пэўныя тэндэнцыі, магчымыя спробы абысці санкцыі з дапамогай пэўных выключэнняў, якія тычацца Беларусі,цытуе словы Ландсбергіса Delfi. — Калі санкцыі зраўнаваць, то закрыецца шлях таварам праз Беларусь у Расію".

Як вядома, ЕС рыхтуе 10-ы пакет санкцый супраць Расіі да 24 лютага. Літоўскі міністр кажа, што "сур'ёзных крокаў чакаць не варта, пакуль можна гаварыць толькі пра абмежаванні ў дачыненні асобных людзей ці сектаральныя санкцыі". Тым часам стала вядома, што санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі могуць быць уведзеныя яшчэ раней, чым 10-ы пакет санкцый супраць Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі