У Брытаніі жыве вусаты і хвастаты злодзей-рэцыдывіст (фота)

У Брытаніі жыве вусаты і хвастаты злодзей-рэцыдывіст (фота)

У брытанскім горадзе Іпсвіч жыве кот, які пакутуе на паталагічную клептаманію — пухнаты звярок па мянушцы Тэа цягне ў дом чужыя рэчы. Яго гаспадыні Рашэль Друэ сорамна за свайго гадаванца, аднак яна не можа яго стрымаць.

Упершыню Тэа трапіў на першыя палосы газет два гады таму, калі скраў перад Калядамі святочны дэкор. Цяпер кот узяўся за старое: сярод яго трафеяў мяккія цацкі, зарадка USB для тэлефона, прадметы вопраткі з мусліну, асадка, дзіцячы малюнак і нават прэзерватыў.

Пяцігадовы сіямскі метыс Тэа папаўся нават на абкраданні мясцовага паліцыянта, з дома якога ён сцягнуў паштовы каталог, паведамляе ВВС.

Гаспадыні застаецца толькі рассылаць суседзям лісты з просьбай забраць свае рэчы.

Фота: Rachael Drouet

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі