У Буда-Кашалёўскім раёне 58-гадовы мужчына падпаліў аднавяскоўку
У пасёлку Ленінскі Буда-Кашалёўскага раёна мужчына падпаліў аднавяскоўку, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Здарэнне адбылося ўвечары 17 снежня. 58-гадовы беспрацоўны жыхар вёскі Чабатовічы разам з непрацуючай 40-гадовай жанчынай з той жа вёскі разам ўжывалі спіртное. Паміж імі ўспыхнула сварка. Мужчына абліў аднавяскоўку гаручай вадкасцю і падпаліў яе, паведамляе прэс-служба МУС.
Пацярпелая шпіталізаваная з тэрмічнымі апёкамі галавы, цела і рук. Нападаючы затрыманы. У цяперашні час высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэння. Дзеянням падазраванага даецца прававая ацэнка.
Фота: svopi.ru