У Бялыніцкім раёне аўтамабіль збіў мядзведзя, кіроўцу шукаюць

У Бялыніцкім раёне аўтамабіль збіў мядзведзя, кіроўцу шукаюць

У Бялыніцкім раёне аўтамабіль збіў мядзведзя, жывёла загінула. Кіроўца з месца здарэння, якое адбылося ўначы на трасе Мінск — Магілёў, з’ехаў, яго шукае міліцыя. Праверку па факце гібелі бурага мядзведзя праводзяць сумесна супрацоўнікі прыродааховы і інспектары ДАІ. Як вядома, ён занесены ў Чырвоную кнігу. Кіроўцу пагражае крымінальная адказнасць і вялікі штраф — 27600 рублёў.

Як інфармуе сайт sb.by, тушу жывёлы перадалі ў мясцовы лясгас. Спецыялісты кажуць, што мядзведзю было 2-3 гады. Выпадкі, калі гэтыя жывёлы выходзяць на трасу і трапляюць пад колы аўтамабіляў — вельмі рэдкія (у Магілёўскай вобласці такога не здаралася, як мінімум, 15 гадоў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі