У Быхаве з акна выпала двухгадовае дзіця — выратаваць яго не ўдалося

Дарослым пра здарэнне распавяло іншае дзіця — сведка трагедыі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Дарослым пра здарэнне распавяло іншае дзіця — сведка трагедыі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Двухгадовае дзіця загінула ў Быхаве пасля падзення з пятага паверха, распавялі ў Следчым камітэце Беларусі.

Хлопчык разам з мамай быў у гасцях. У нейкі момант ён залез на тахту, якая стаяла побач з акном, адкрыў акно і зваліўся ўніз. Дарослым аб тым, што здарылася, распавяло іншае дзіця 4-х гадоў. Яно было у пакоі ў момант падзення хлопчыка.

Траўмаванае дзіця даставілі ў рэанімацыю, але выратаваць яго медыкі не здолелі. Следчыя праводзяць праверку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі