У цэнтры Гродна хлопчык на электракарце збіў жанчыну

У цэнтры Гродна хлопчык на электракарце збіў жанчыну

У Гродне на Савецкай плошчы 7-гадовы хлопчык на электракарце збіў жанчыну. Яна ўпала і атрымала цялесныя пашкоджанні (ударылася галавой, пашкодзіла нагу і руку), аднак ад шпіталізацыі адмовілася. Як інфармуе hrodna.life, здарэнне адбылося ўдзень 12 жніўня. 50-гадовая жанчына запатрабавала ад бацькоў хлопчыка кампенсацыю і збіраецца звярнуцца ў міліцыю.

Летам 2019-га ў цэнтры горада рэзка ўзрасла колькасць пракатаў электратранспарту. Яны знаходзяцца на пешаходный частцы Савецкай плошчы. Уладальнікі пракатаў кажуць, што канфлікты з пешаходамі здараюцца рэдка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі