У цэнтры Мінска сутыкнуліся дзве маршруткі, ёсць пацярпелыя
Аварыя ў цэнтры Мінска
У цэнтры Мінска на праспекце Незалежнасці сутыкнуліся дзве маршруткі, паведамляе сталічная служба ДАІ.
ДТЗ адбылося каля 16:00 на прыпынку "Вуліца Казлова". 60-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes-Benz, які рухаўся з боку плошчы Якуба Коласа, урэзаўся ў іншую маршрутку, якая спынілася для пасадкі і высадкі пасажыраў.
Пры аварыі траўмы атрымалі кіроўца і некалькі пасажыраў маршруткі. Іх даставілі ў бальніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.