У цэнтры Віцебска сёння гуляў лось (фота)

У цэнтры Віцебска сёння гуляў лось (фота)

Раніцай 20 красавіка ў цэнтры Віцебска гуляў лось. Як інфармуе прэс-служба МНС, каля 7.30 ратавальнікам, міліцыянерам пачалі тэлефанаваць грамадзяне, якія бачылі жывёлу ў горадзе. Мяркуецца, што лось прыплыў па Заходняй Дзвіне, выйшаў з вады, прайшоў праз плошчу Перамогі, вуліцу Хмяльніцкага, мінаваў будынак аблвыканкама. Адпаведныя службы адсочвалі яго рух, але вырашылі ніякіх мераў рэагавання да жывёлы не ўжываць. Лось не падыходзіў блізка да людзей, намагаўся выйсці з горада і патрапіць у лес. Здымкі з'явіліся ў сацсетках.

У цэнтры Віцебска сёння гуляў лось (фота)
https://vk.com/v_vitebske

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі