У Чачэрскім раёне бацька ўзламаў акаўнт дачкі і вёў перапіску ад яе імя

У Чачэрскім раёне бацька ўзламаў акаўнт дачкі і вёў перапіску ад яе імя

У Чачэрскім раёне бацька ўзламаў акаўнт дачкі ў адной з сацыяльных сетак. Ён хацеў даведацца, з кім яна кантактуе і якія ў яе адносіны з хлопцамі. Больш таго, мужчына пачаў перапіску ад імя дачкі. На гэтым ён і "пракалоўся". Дзяўчынка даведалася, што нехта перапісваецца з сябрамі ад яе імя і звярнулася ў міліцыю. Сілавікоў зацікавіў бацька непаўналетняй. Мужчына запанікаваў і выдаліў старонку дачкі ў сацсетках. Але гэта не дапамагло яму схаваць сляды зробленага, піша "Чечерский вестник".

Справу распачалі па факце "камп'ютарнага сабатажу". Бацьку дзяўчынкі пагражае арышт, абмежаванне волі ці нават зняволенне на тэрмін да 5 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі