У Чачні пляж падзялілі па палавой прыкмеце
На жаночым пляжы пры гэтым зрабілі беспрэцэдэнтныя захады бяспекі.
Пляж, якія могуць наведваць толькі жанчыны, адкрылі на тэрыторыі адной з базаў адпачынку ў Чачні. Як паведамляе ВВС са спасылкай на прэс-службу ўрада рэспублікі, пляж будзе часткай жаночай базы адпачынку “Лагуна”, і прайсці на яго змогуць толькі жанчыны і хлопчыкі ва ўзросце да 12 гадоў.
Прычым адміністрацыя базы сцвярджае, што гэты пляж стане месцам адпачынку для жанчын незалежна ад іх рэлігійнай прыналежнасці і кажа, што “гэта царства жанчын на абмежаванай тэрыторыі”.
На пляжы зробленыя беспрэцэдэнтныя захады бяспекі: яго абнеслі трохметровым плотам, апроч таго, там будзе працаваць пост з жанчынамі-выратавальніцамі з МНС.
Мужчынскі пляж на базе адпачынку “Лагуна” размяшчаецца ў кіламетры ад жаночага.
Фота: cheap-trip.eu