У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер
Сіноптыкі аб'явілі "аранжавы ўзровень небяспекі"
У чацвер, 12 кастрычніка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы (уначы пераважна на поўначы). Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер. Яго парывы будуць дасягаць 20 м/с (у Мінску — да 15-18 м/с).
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 (на Брэстчыне — да +15, у Мінску — ад +9 да +11), у дзённыя гадзіны — ад +12 на поўначы краіны да +21 градуса на поўдні (у сталіцы — 13-15 цяпла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.