У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег

Мокры снег зімой

Мокры снег зімой / Reuters

У чацвер, 16 студзеня, раніцай і ўдзень амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег (уначы пераважна без ападкаў). Сіноптыкі папярэджваюць пра туман у асобных раёнах, пра галалёд і галалёдзіцу на асобных участках дарог.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +2 градусаў (у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — ад 0 да +4 (у сталіцы — ад 0 да +2).

На пятніцу прагназуецца дождж (уначы практычна па ўсёй краіне). У начныя гадзіны будзе ад -2 да +3, удзень — ад 0 да +6 градусаў. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў суботу.

У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег
vk.com/belgidromet
У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі