У чацвер Беларусь накрые ледзяны дождж — усё праз цыклон "Н", які дае нырца
Ледзяны дождж вясной / Sady Ogrody
У чацвер 23 красавіка Беларусь накрые ледзяны дождж. Прычына — цыклон "Н", які нырае і перамяшчаецца ў нашы шыроты з поўначы.
Як паведамляе тг-канал @nadvorie, вясной цыклоны, якія даюць нырца (атмасферныя віхуры, якія хутка рухаюцца — рэд.), часцей за ўсё не суправаджаюцца моцнымі ападкамі з-за халоднага і сухога паходжання паветраных мас. Асноўныя франты цыклону "Н" таксама слаба выяўлены. Пры гэтым вялікая частка ападкаў злучана з дынамічным уздымам у цэнтральнай частцы цыклону і канвекцыяй у яго тыле.
Што нас чакае? Ападкі ў выглядзе зарадаў дажджу і ледзяных круп пры тэмпературы +5..+9° з ветрам 10–15, і парывамі да 20 м/с.
Пакуль жа надвор'е ў Беларусі вызначае паўднёваўсходняя перыферыя шырокага антыцыклону з цэнтрам у раёне Ісландыі. Адсюль — неспякотнае сонечнае надвор'е. Але ўжо ўвечары 21 красавіка чакаецца павелічэнне воблачнасці і ўзмацненне ветра.