У чацвер чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е
На большай частцы тэрыторыі краіны сіноптыкі абяцаюць дождж, мокры снег.
Уначы і зранку па поўначы прагназуецца моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу, а таксама слабы галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца, інфармуе БЕЛТА. Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні, 6-11 метраў у секунду. У многіх раёнах краіны прагназуюцца парывы ветру да 15-20 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе -2...-4 градусы марозу па паўночным усходзе, на паўднёвым захадзе Беларусі чакаецца +4...+6 градусаў. Удзень прагназуецца ад 1 да 8 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах 9-13 градусаў вышэй за 0.
Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.
Фота — tut.by