Сіноптыкі: У чацвер дажджы чакаюцца на поўдні і поўначы Беларусі
24 ліпеня ў нашай краіне прагназуецца пераменная воблачнасць.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Брэсцкай вобласці, а днём і ў крайніх паўночна-ўсходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца паўночна-заходні 3-8 метраў за секунду, днём пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе +10...+16 градусаў, адзначае БЕЛТА. Па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 18 градусаў цяпла. Удзень будзе 24-29 градусаў вышэй за 0.
Фота — panoramio.com