Парывы ветру ў пятніцу будуць дасягаць 20 м/с

Парывы ветру ў пятніцу будуць дасягаць 20 м/с

На 28 чэрвеня сіноптыкі аб'явілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі. У чацвер і пятніцу ў Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 20 метраў за секунду.

27 чэрвеня на працягу дня амаль па ўсёй краіне пройдуць навальніцы і моцныя залевы (у Гомельскай вобласці месцамі магчымы град). У пятніцу навальніцы прагназуюцца толькі месцамі, на ўсходзе — кароткачасовыя дажджы.

У нашай краіне пачынаецца кароткае пахаладанне. Уначы будзе ад +9 да +15 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +15 да +21 (на Брэстчыне — да 23 цяпла). Аднак ужо ў нядзелю пачне зноў павышацца тэмпература паветра, на захадзе — да +32. Такое надвор'е захаваецца і ў панядзелак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі