У чацвер на паўночным захадзе Беларусі пройдуць дажджы з навальніцамі

У чацвер на паўночным захадзе Беларусі пройдуць дажджы з навальніцамі

У бліжэйшыя суткі, 3 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман. Удзень па паўночным захадзе пройдуць дажджы, у некаторых раёнах магчымыя навальніцы.

Вецер будзе паўднёвы з парывамі 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 11 да 17 градусаў цяпла, удзень будзе 22-28 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі