У чацвер прагназуюць неспрыяльнае надвор’е з ветрам, дажджом і мокрым снегам
У бліжэйшыя суткі, 11 лютага, у Беларусі чакаюцца неспрыяльныя метэаралагічныя з’явы, у сувязі з чым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Будзе хмарнае надвор’е, часам з дажджом і мокрым снегам. Раніцай і ўдзень па захадзе месцамі будуць моцныя ападкі.
Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, 6-11 метраў за секунду, у цэнтральных і ўсходніх раёнах з парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Цягам сутак тэмпература паветра складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.