У чацвер у Беларусі захаваецца халоднае надвор’е з ападкамі
Пацяплення і сонца сіноптыкі пакуль не прагназуюць.
2 красавіка ў Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Часамі будуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Вецер будзе заходні 6-11 метраў за секунду, уначы і раніцай у многіх раёнах, удзень месцамі парывы да 15-20 метраў за секунду.
Уначы будзе марозна — 1-4 градуса ніжэй за нуль, а ўдзень прагназуецца 2-8 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.