У чацвер у Мінск прыбудзе Дзмітрый Мядзведзеў

У чацвер у Мінск прыбудзе Дзмітрый Мядзведзеў

25 лютага ў Мінск прыбудзе прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Паводле інфармацыі прэс-служба расійскага ўрада, ён прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Раней было абвешчана, што пасяджэнне дзяржсавета пройдзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Яно адбудзецца ў Палацы Незалежнасці.

У парадак дня пасядэжння ўключана больш за дзясятак пытанняў па ўсім спектры дзейнасці Саюзнай дзяржавы. Сярод іншага плануецца зацвердзіць саюзны бюджэт на 2016 год і абмеркаваць вынікі рэалізацыі леташняга бюджэту. Удзельнікі пасяджэння таксама разгледзяць вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з улікам усіх фактараў, якія ўплываюць на развіццё гэтай сферы дзейнасці, і знешнепалітычнага ўзаемадзеяння за два папярэднія гады. Плануецца прыняць праграму ўзаемадзеяння на наступныя два гады, адзначае БелаПАН.

Папярэдняе пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета адбылося 3 сакавіка 2015 года ў Маскве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі