У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ зазнаў першую паразу — ад "Нафтана"

У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ зазнаў першую паразу — ад "Нафтана"

Неспадзяванку для аматараў футболу прынесла сустрэча паміж БАТЭ і наваполацкім "Нафтанам", якая адбылася 16 траўня ў матчы 8-га тура чжмпіянату краіны.

Барысаўскі клуб у гасцях прайграў аднаму з аўтсайдэраў чэмпіянату "Нафтану" — 2:3. У БАТЭ галамі адзначыліся Аляксандр Валадзько (53) і Каспарс Дубра (81). У навапалачан галы забілі Ігар Зюлеў (21), Яўген Бярозкін (37), Андрэй Якімаў (72).

У панядзелак таксама адбываюцца сустрэчы "Віцебск" — "Шахцёр", "Мінск" — "Тарпеда-БелАЗ" і "Дынама" Брэст — "Гарадзея".

17 траўня пройдуць гульні "Крумкачы" — "Дынама" Мінск, "Нёман" — "Іслач", "Белшына" — "Славія" і "Граніт" — "Слуцк".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі