У чэргах на мяжы Беларусі з Літвой стаялі 250 грузавікоў
17 лютага ў чэргах на мяжы Беларусі з Літвой а 10-й гадзіне стаялі на выезд больш за 250 грузавікоў: у пункце пропуску "Каменны Лог" — 120, у "Прывалцы" — 60, у "Беняконях" — 43, у "Катлоўцы" — 30. Чэргі фураў стаялі і на мяжы з Латвіяй: у "Грыгароўшчыне" — 60, ва "Урбанах" — 55.
На беларуска-польскай мяжы а 10-й гадзіне былі толькі чэргі на выезд легкавікоў. У міжнародным аўтадарожным пункце пропуску "Брэст" стаялі 90 грузавікоў, у "Бераставіцы" — 45. Інфармацыя пра сітуацыю на мяжы змешчаная на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.