У "чорным спісе" ЕС засталіся Навумаў, Паўлічэнка, Шэйман і Сівакоў

У "чорным спісе" ЕС засталіся Навумаў, Паўлічэнка, Шэйман і Сівакоў

Пачало дзейнічаць рашэнне Еўрасаюза аб спыненні санкцый у дачыненні Беларусі (170 асобаў і 3 кампаній). У суботу, 27 лютага, адпаведныя дакументы былі апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе ЕС.

Як паведамляла Еўрарадыё, палітычнае рашэнне пра зняццё санкцый, тэрмін дзеяння якіх заканчваўся 29 лютага, было прынятае амаль два тыдні таму. 25 лютага Савет ЕС афіцыйна замацаваў гэтае рашэнне. Яго пазітыўна ўспрынялі ў Мінску. Адзначаецца, што Брусель улічыў вызваленне палітвязняў у Беларусі і тое, што прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка 2015-га прайшлі без гвалтоўных дзеянняў з боку ўладаў. Да таго ж паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю назіраецца пацяпленне адносінаў. Нядаўна нашу краіну наведвала прадстаўнічая дэлегацыя ЕС.

Еўрасаюз працягнуў на год дзеянне эмбарга ў справе паставак зброі, а таксама санкцыі ў дачыненні чатырох грамадзян Беларусі. Гэта — экс-міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, былы камандзір міліцэйскага спецпадраздзялення Дзмітрый Паўлічэнка, былы кіраўнік Савета бяспекі Віктар Шэйман і экс-міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў. Іх падазраюць у дачыненні да палітычных знікненняў у Беларусі ў 1999-2000 гадах. Дагэтуль невядомы лёс апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара, экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, бізнесмена Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.

 

У "чорным спісе" ЕС засталіся Навумаў, Паўлічэнка, Шэйман і Сівакоў
У "чорным спісе" ЕС засталіся Навумаў, Паўлічэнка, Шэйман і Сівакоў
У "чорным спісе" ЕС засталіся Навумаў, Паўлічэнка, Шэйман і Сівакоў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі