У чвэрцьфінале Кубка Беларусі БАТЭ згуляе з "Нёманам"
У Доме футбола 16 верасня прайшло лёсаванне чвэрцьфінальных пар Кубка Беларусі-2013/14.
Матчы 1/4 фіналу пройдуць увесну 2014 года. Як паведамляе "Прессбол", цяперашні ўладальнік трафея ФК "Мінск" згуляе з "Гарадзеяй" з першай лігі. Салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца з бабруйскай "Белшынай", "Гомель" — з магілёўскім "Дняпром". А гродзенскія футбалісты з "Нёмана" пазмагаюцца з барысаўскім БАТЭ.
Фота — fotokanal.com