У ДАІ ўдакладнілі, што пад Барысавам перакуліўся мікрааўтобус, а не маршрутка

Мікрааўтобус, які пацярпеў у ДТЗ / @minobl_uvd
Мікрааўтобус, які пацярпеў у ДТЗ / @minobl_uvd

У ДАІ Мінскага аблвыканкама ўдакладнілі, што ў ДТЗ пад Барысавам перакуліўся мікрааўтобус, а не маршрутнае таксі.

Колькасць пацярпелых засталася ранейшай — сем чалавек. Ім аказалі ўсю неабходную дапамогу, зрабілі патрэбныя даследаванні, у тым ліку камп'ютарную тамаграфію, рэнтген і іншыя, кажуць у Міністэрстве аховы здароўя.  Пры гэтым з сямі пацярпелых у бальніцы пакінулі толькі аднаго. Астатніх, пасля атрымання першаснай меддапамогі, перавялі на амбулаторнае лячэнне.

Папярэдне прычынай ДТЗ зрабіліся дзеянні кіроўцы мікрааўтобуса. Ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на раздзяляльную паласу, пасля чаго транспартны сродак перакуліўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі