У Докшыцкім раёне перакулілася расійская фура, мясцовыя жыхары скралі каву

У Докшыцкім раёне перакулілася расійская фура, мясцовыя жыхары скралі каву

У Докшыцкім раёне перакулілася расійская фура, мясцовыя жыхары скралі каву. Пра гэтую гісторыю піша прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці. Фура апынулася на баку, з яе выпалі ўпакоўкі з таварам. Якраз міма праязджалі на аўтамабілі два жыхары Бягомля. Пазней яны вярнуліся на месца здарэння і ў той час, калі кіроўца чакаў дапамогі, цішком скралі і вывезлі на машыне 360 банак кавы на 1235 рублёў. Наўрад ці яны паспелі паспрабаваць напой, бо з'явілася міліцыя.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Крадзеж". Раней адзін з мужчын быў асуджаны за браканьерства, іншы — за крадзяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі