У Драгічыне затрымалі 6 чалавек, адзін з іх трапіў у рэанімацыю
Бальніца ў Драгічыне
У Драгічыне затрымалі не менш за 6 чалавек, адзін з іх трапіў у рэанімацыю. Перад гэтым ён, акрываўлены, доўга ляжаў на вуліцы на зямлі. Які далейшы лёс мужчыны, пакуль невядома, паведамляюць праваабаронцы.
Па інфармацыі @viasna_brest, затрыманні прайшлі 16 студзеня у Драгічыне і ў вёсцы Сварынь. Усе затрыманыя — мужчыны. Афіцыйнай нагодай для ператрусаў стаў нібыта пошук зброі. Яны праходзілі брутальна: зрывалася падлога і навясныя столі ў дамах, выбіваліся вокны ў машынах.
Згаданых мужчын аб'ядноўвае тое, што яны займаюцца прымежным гандлем ("чаўночным бізнесам"). Памеры іх абароту сур'ёзныя — бізнес пераходзіў людзям яшчэ ад іх бацькоў. Мяркуецца, што КДБ магло захацець падпарадкаваць сабе гэтую дзейнасць.
Па стане на сераду, мінімум адзін з затрыманых ужо быў вызвалены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.