У ДТЗ у Латвіі з удзелам аўтобуса "Мінсктранса" пацярпела адна беларуска
У ДТЗ у Латвіі з удзелам аўтобуса "Мінсктранса" пацярпела адна беларуска, пагрозы для яе жыцця няма. Пра гэта паведаміла ў Twitter беларуская амбасада ў Латвіі. Адзначаецца, што беларускія дыпламаты знаходзяцца ў кантакце з паліцыяй.
Раней Delfi паведаміла пра 8 пацярпелых, 6 з якіх ад шпіталізацыі адмовіліся. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося раніцай 30 красавіка на 30-м кіламетры Баускай шашы пад Рыгай. Беларускі аўтобус МАЗ раптоўна з'ехаў з дарогі і апынуўся ў кювеце, дзе перакуліўся на бок. Фотаздымкі з месца здарэння з'явіліся ў Facebook.
Відэа з месца здарэння можна пабачыць тут.
Посольство находится в контакте с Госполицией Латвии в связи с аварией белорусского автобуса на 30-м км Баусского шоссе. Среди пострадавших одна гражданка Беларуси, угрозы для её жизни нет. #bauska #Belarus
— BelEmbassyLV (@BelEmbassyLV) 30 апреля 2018 г.