У ДТЗ у Полацкім раёне загінула пасажырка-школьніца (шакуючае відэа)

У ДТЗ у Полацкім раёне загінула пасажырка-школьніца (шакуючае відэа)

Страшнае ДТЗ, у якім загінула дзяўчына-школьніца, адбылося 20 жніўня ў Полацкім раёне. Каля 19.00 на 7-м кіламетры дарогі Полацк-Мёры-мяжа Латвіі кіроўца аўтамабіля "Аўдзі", 61-гадовы жыхар Полацкага раёна, пры павароце не саступіў дарогу матацыклісту, які рухаўся насустрач на вялікай хуткасці.

Матацыкл "Хонда" ўрэзаўся ў машыну. Ім кіраваў хлопец 1997 года нараджэння, яго пасажыркай была школьніца, вучаніца 11-класа. Абодвух даставілі ў лякарню ў цяжкім стане. Уначы дзяўчына сканала, не прыходзячы ў прытомнасць.

У прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкама адзначаюць, што хлопец і дзяўчына былі ў шлемах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі