У Дубровенскім раёне адбылося лабавое сутыкненне легкавікоў, ёсць загінулыя
У Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці адбылося лабавое сутыкненне легкавікоў “Mazda 626” і “Infiniti”. Загінулі кіроўца і пасажырка першага аўтамабіля, кіроўца другога шпіталізаваны. Як піша ў Facebook Аляксандр Казючыц, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, трагічнае здарэнне адбылося раніцай 19 красавіка на 600-м кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа РФ.
БЕЛТА ўдакладняе, што на 599-м кіламетры заканчваліся рамонтныя працы, рух быў арганізаваны па сустрэчнай паласе. Кіроўца “Mazda 626” пасля праезду гэтага ўчастка не вярнуўся на сваю паласу руху і яшчэ каля кіламетра ехаў па сустрэчнай, дзе і адбылося сутыкненне. Асобы загінулых высвятляюцца.
Фота ДАІ з Facebook