У дваіх беларускіх цяжкаатлетаў знайшлі допінг

У дваіх беларускіх цяжкаатлетаў знайшлі допінг

Допінг-пробы беларускіх цяжкаатлетаў Аляксандра Венскеля і Анастасіі Новікавай выявіліся станоўчымі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міжнародную федэрацыю цяжкой атлетыкі. У арганізме спартсменаў знайшлі забаронены анабалічны агент — дэгідрахлорметылтэстастэрон. Допінг-пробы былі ўзятыя падчас чэмпіянату свету ў Х’юстане сёлета ў лістападзе. Новікава і Венскель часова адхіленыя ад усіх спаборніцтваў. Калі віна атлетаў будзе даказаная, рашэнне пра санкцыі апублікуюць дадаткова.

Анастасіі Новікавай пагражае пажыццёвая дыскваліфікацыя. Яна з’яўляецца адной з найбольш дасведчаных і тытулаваных спартсменак у беларускай зборнай па цяжкой атлетыцы. У 2005 годзе яе ўжо адхілялі ад афіцыйных спаборніцтваў на два гады.

Ад спаборніцтваў таксама адхілілі чатырох расіян, па два спартсмены з КНДР і Малдовы, па тры з Казахстана і Азербайджана, аднаго атлета з Грэцыі. Усе допінг-пробы ўзялі падчас сусветнага першынства ў ЗША і аналізы далі станоўчы вынік на розныя забароненыя прэпараты.

Фота: lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі