У дзень гульняў на Еўра на матч БАТЭ — "Віцебск" прыйшлі 4311 заўзятараў
У суботу прайшлі чатыры матчы 14-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. БАТЭ выйграў у "Віцебска" — 1:0, адзіны гол на 8-й хвіліне забіў Аляксандр Валадзько. Адзначым, што ў дзень матчаў 1/8 фіналу Еўра-2016 на "Барысаў-Арэну" прыйшлі 4311 заўзятараў.
Як паведамляла Еўрарадыё, сёння ў Маладзечне "Іслач" выйграла ў мінскага "Дынама" — 3:1. Мазырская "Славія" і салігорскі "Шахцёр" згулялі ўнічыю 1:1. У Бабруйску "Белшына" выйграла ў "Нафтана" — 1:0.
Відэа, як "Крумкачы" ў меншасці абыгралі "Дынама-Брэст"
26 чэрвеня пройдуць апошнія два матчы тура: "Нёман" (Гродна) — "Слуцк" (18.00), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — "Гарадзея" (19.00). Гульні 15-га тура прызначаныя на 1-3 ліпеня.
У першынстве лідыруе БАТЭ — 31 ачко, "Крумкачы" і "Шахцёр" набралі па 24, мінскае "Дынама" — 23 ачкі.