У дзень перамогі ў Літве запаляць 2000 свечак, а ў Брытаніі — 200 маякоў

8 траўня ў многіх краінах Еўропы святкуюць Дзень перамогі. У гэты дзень Германія падпісала акт аб капітуляцыі.

Упершыню ў Еўропе галоўныя мерапрыемствы будуць праходзіць там, дзе Другая сусветная вайна пачалася, у Гданьску.

На паўвостраве Вестэрплатэ, дзе прагучалі першыя стрэлы ладзіцца галоўная частка цырымоніі. Мерапрыемствы ў Гданьску ўжо наведалі кіраўнікі 8 краін, у тым ліку, Украіны, Літвы, Чэхіі, Эстоніі, а таксама генеральны сакратар ААН.

Нямецкі парламент 8 траўня правёў паседжанне, прысвечанае 70-м угодкам вызвалення ад нацызму. У ім узялі ўдзел прэзідэнт Германіі Ёахім Гаўк і канцлер Ангела Меркель.

У Францыі прэзідэнт Франсуа Аланд ўсклаў вянок да магілы Невядомага салдата, вянкі будуць ускладзеныя таксама на могілках Пeр-Лашэз, да манумента ўдзельнікам французскага супраціўлення савецкага паходжання.

Святочныя мерапрыемствы пройдуць і ў Брытаніі. У Лондане каля мемарыяла Кенатаф, пройдзе хвіліна маўчання ў памяць пра той момант, калі Уінстан Чэрчыль 8 траўня 1945 года абвясціў пра заканчэнне вайны з Германіяй. Па ўсёй Вялікабрытаніі з надыходам цемры будзе запалена больш за 200 маякоў.

У Літве на кафедральнай плошчы Вільні а 21 гадзіне запаляць 2000 свечак у гонар усіх 56 мільёнаў загінулых падчас гэтай вайны. Свечкі будуць складаць літары WWII (англамоўная абрэвіятура, якая абазначае World War II — другая сусветная вайна).

Ва Украіне 8 траўня будзе адзначацца дзень памяці загінулых і міру. Адзначацца ён будзе ўпершыню. З гэтай нагоды ў Вярхоўнай радзе прайшло ўрачыстае пасяджэнне. А ў 23:01 адбудзецца акцыя “Першая хвіліна міру”, падчас якой плануецца " запуск у неба шарыкаў, колькасць якіх будзе роўная колькасці дзён Другой сусветнай вайны.

Фота: AFP, reuters.com, magnifazine.com, unian.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі