У Дзярждуме Расіі зарэгістраваны праект па далучэнні Крыма

Пра гэта піша "Украінская праўда" са спасылкай на сайт Дзярждумы.



Законапраект прапануе: "Пры немагчымасці заключэння міжнароднага дагавора ў сувязі з адсутнасцю ў замежнай дзяржаве эфектыўнай суверэннай дзяржаўнай улады, якая абавязаная абараняць сваіх грамадзян, выконваць іх правы і свабоды, якая забяспечвае фактычнае пастаяннае і мірнае ажыццяўленне дзяржфункцый, прыняццё ў РФ у якасці новага суб'екта часткі замежнай дзяржавы".



Законам прапануецца прыняць суб'ект "па выніках рэферэндуму, праведзенага ў адпаведнасці з заканадаўствам замежнай дзяржавы на тэрыторыі гэтай часткі замежнай дзяржавы, калі пытанне аб яе далучэнні да Расійскай Федэрацыі атрымала ўхвалу, альбо па звароце органаў дзяржаўнай улады гэтай часткі замежнай дзяржавы".



Пры гэтым, у тлумачальнай запісцы да законапраекта адкрыта згадваецца Крым.



Падкантрольны Расіі самаабвешчаны ўрад Крыма заяўляў, што не збіраецца пераходзіць у склад Расіі, а толькі настойвае на пашырэнні аўтаноміі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі