У Дзяржынскім раёне аварыя пакінула без вады больш за 60 дамоў
Без вады засталіся больш за 60 дамоў у аграгарадку Путчына Дзяржынскага раёна Міншчыны. Увечары 10 кастрычніка там здарылася аварыя, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МНС.
Прычынай аварыі называюць няспраўнасць глыбіннай помпы свідравіны водазабору.
Вада знікла ў пяці шматкватэрных і 59 прыватных жылых дамах. Па словах ратавальнікуў, у аграгарадок арганізаваны падвоз вады.
Мяркуецца, што аднавіць падачу вады ўдасца сёння да 18:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.