У дзясятках гарадах Беларусі зафіксавалі тэмпэратурныя рэкорды

Спёка ў пачатку восені (ілюстрацыйнае фота)

Спёка ў пачатку восені (ілюстрацыйнае фота) / Еўрарадыё

У дзясятках гарадах Беларусі зафіксавалі тэмпэратурныя рэкорды, піша "Позірк". Пра гэта сведчыць аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

24 верасня новыя максімумы з'явіліся ў 23 гарадах (у тым ліку і ў сталіцы). Гарачэй за ўсё было на мэтэастанцыі "Палеская" ў Лунінецкім раёне — 27,8 градуса. Папярэдні рэкорд — 26,7 — трымаўся з 2015 года. Тады была зафіксавана і рэкордная для гэтага дня для ўсёй краіны тэмпература паветра — 29,2 градуса ў Гомелі.

У Мінску ў аўторак было 26,6 градуса. Ранейшы рэкорд (25,9) пратрымаўся дзевяць гадоў. Мясцовыя максімумы абноўленыя ў Брэсце, Гродне, Слуцку, Баранавічах, Бабруйску, Ваўкавыску і іншых гарадах.

У бліжэйшыя дні ў нашай краіне захаваецца цёплае надвор'е.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі