У Эквадоры на перадвыбарным мітынгу застрэлілі кандыдата ў прэзідэнты

Паліцыя працуе на месцы забойства кандыдата ў прэзідэнты Эквадора / Reuters

Паліцыя працуе на месцы забойства кандыдата ў прэзідэнты Эквадора / Reuters

У Эквадоры забіты кандыдат у прэзідэнты краіны Фернанда Вільявісенсіа. Яго застрэлілі, калі ён збіраўся пакінуць перадвыбарчы мітынг і ўжо сядаў у аўтамабіль. Было зроблена каля 30 стрэлаў, піша Reuters са спасылкай на мясцовыя СМІ. Пацярпелі яшчэ дзевяць чалавек, у тым ліку двое паліцэйскіх.

Нападнік, са слоў прадстаўніка Генеральнай пракуратуры краіны, памёр ад ран, атрыманых у перастрэлцы. Вядома таксама пра арышт шасці чалавек, якія могуць быць датычныя да гэтага нападу. "У памяць пра яго і ягоную барацьбу я запэўніваю вас, што гэтае злачынства не застанецца беспакараным", напісаў прэзідэнт краіны Гільерма Ласа ў сацсетках.

Выбары ў Эквадоры павінны адбыцца 20 жніўня. Асноўнымі праблемамі, якія хвалююць выбаршчыкаў, застаюцца бяспека, занятасць і міграцыя. Вільявісенсіа абяцаў у выпадку абрання змагацца з карупцыяй і скараціць ухіленне ад выплаты падаткаў. Паводле апытанняў грамадскай думкі, яго падтрымліваюць 7,5%. Па папулярнасці ён быў пятым з васьмі кандыдатаў.

В Эквадоре  на предвыборном митинге застрелили кандидата в президенты
Фернанда Вільявісенсіа / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі