У Ерэване затрыманы лідар антыўрадавых пратэстаў

У Ерэване затрыманы лідар антыўрадавых пратэстаў

У Ерэване затрыманы лідар антыўрадавых пратэстаў, кіраўнік апазіцыйнага руху “Елк” Нікол Пашынян. Як перадаюць замежныя інфармагенцтвы, Пашыняна і яшчэ аднаго лідара пратэстаў, дэпутата армянскага парламента Сасуна Мікаэляна затрыманы падчас шэсця ў цэнтры Ерэвана.

Пратэстоўцаў сустрэла вялікая колькасць праваахоўнікаў, былі выкарыстаныя спецсродкі — светла-шумавыя гранаты.

Пакуль вядома пра затрыманне болей за 100 удзельнікаў шэсця.

Прэм’ер-міністр Арменіі Серж Саргсян 22 красавіка сустрэўся з Ніколам Пашынянам. Іх перамовы доўжыліся каля трох хвілінаў — Пашынян заявіў, што гатовы абмяркоўваць толькі адстаўку прэм’ера.

Антыўрадавыя акцыі пачаліся ў Арменіі з 13 красавіка. Некалькі сотняў пратэстоўцаў затрымалі, пазней многіх з іх адпусцілі. 16 красавіка адбыліся сутыкненні з паліцыяй, раненні атрымалі болей за 40 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі