У ЕС адрэагавалі на ператрусы ў беларускіх праваабаронцаў і журналістаў

У ЕС адрэагавалі на ператрусы ў беларускіх праваабаронцаў і журналістаў

У ЕС адрэагавалі на ператрусы ў беларускіх праваабаронцаў і журналістаў, якія прайшлі 16 лютага і ў Мінску, і ў рэгіёнах. Раней іх асудзіла камісар Савета Еўропы па правах чалавека Дунья Міятавіч. Пасля сітуацыю пракаментаваў прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Пэтэр Стано.

Ён заявіў, што ў нашай краіне адбываецца эскалацыя запалохвання і нападаў на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, журналістаў і праваабаронцаў, адбываецца поўнае парушэнне правоў чалавека.

"Гэта непрымальна", — падкрэслівае Стано. Ён нагадаў пра "сотні палітычна матываваных судовых працэсаў", пра тое, што грамадзяне Беларусі "пазбаўлены самых асноўных правоў, уключаючы права на справядлівае судовае разбіральніцтва і права на гуманнае абыходжанне ў зняволенні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі