Лукашэнка — пра санкцыі: нас душылі і будуць душыць
15 студзеня Аляксандр Лукашэнка зноў выказаўся пра санкцыі Захаду, уведзеныя ў дачыненні Беларусі за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і парушэнні правоў чалавека. Ён прымаў з дакладам кіраўніка Нацбанка Паўла Калаўра і свайго памочніка Валерыя Бельскага. Лукашэнка заявіў, што санкцыі — гэта "выключна палітычныя рэчы".
"Няма прычын, мы не заслужылі таго, каб супраць нас уводзілі санкцыі, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Нас душылі і будуць душыць. Мы павінны навучыцца супрацьстаяць гэтаму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.