У ЕС заявілі пра "некалькі інструментаў" для вызвалення беларускіх палітвязняў
У Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязняў / novychas.online
Афіцыйны прадстаўнік ЕС па знешнепалітычных пытаннях Петэр Стана ў інтэрв'ю DW заявіў пра "некалькі інструментаў" для вызвалення беларускіх палітвязняў. Асноўны сярод іх — санкцыі супраць тых, хто здзяйсняе ці падтрымлівае рэпрэсіі, уключна з суддзямі.
"Пытанне вызвалення палітвязняў у Беларусі — а гэта больш за 1440 чалавек — вельмі важнае для ЕС, і мы надаём яму пільную ўвагу", — кажа Стана. Паводле яго слоў, Брусель разглядае "і іншыя меры", акрамя санкцый (але не ўдакладніў, што маецца на ўвазе), а таксама ўзаемадзейнічае з партнёрамі на міжнародных форумах, каб "узмацніць палітычны ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтай вызвалення гэтых людзей".
"Мы заклікаем рэжым Лукашэнкі неадкладна вызваліць гэтых людзей і не працягваць рэпрэсіі... Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя разам з тымі, хто затрыманы і знаходзіцца пад вартай за мірны пратэст супраць Лукашэнкі, які пазбаўляе насельніцтва Беларусі свабоды і асноўных правоў", — заявіў Стана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.