У Еўрапарламенце абмяркуюць становішча палітвязня Мікалая Статкевіча

Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч / sb.by

На пленарным паседжанні Еўрапарламента плануюць абмеркаваць сітуацыю, якая склалася з беларускім палітвязнем Мікалаем Статкевічам — інфармацыі пра яго з калоніі няма ўжо вельмі доўгі час. Пытанне "Невядомы статус Мікалая Статкевіча і нядаўнія атакі на членаў сем'яў беларускіх палітыкаў і актывістаў" з'явілася на парадку дня Еўрапарламента. На гэта звярнуў увагу рэсурс Reform.by.

Галасаванне па рэзалюцыі адбудзецца заўтра, 14 снежня.

Нагадаем, інфармацыі ад Статкевіча няма ўжо больш за 300 дзён. Яго пазбавілі права на званкі, спатканні і адзіную за год перадачу. Не можа трапіць да палітвязня і адвакат. У лістападзе з'явіліся паведамленні, што Статкевіч дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13 у вельмі цяжкіх умовах. Яго трымаюць то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры ШІЗА. Другім пытаннем, якое плануюць абмеркаваць еўрадэпутаты адносна Беларусі, імаверна, з'яўляюцца ператрусы і пераслед сябраў Каардынацыйнай рады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі