У Еўрапарламенце назвалі фікцыяй канстытуцыйны рэферэндум у Беларусі

У Еўрапарламенце назвалі фікцыяй канстытуцыйны рэферэндум у Беларусі

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Роберт Бедрань і пастаянны дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Пятрас Аўштравічус выступілі з сумеснай заявай, перадае DW

Канстытуцыйны рэферэндум, які рыхтуюць улады, еўрапарламентары назвалі фікцыяй. На іх думку, нельга казаць пра свабоднае волевыяўленне беларусаў ва ўмовах ціску, які ўлады аказваюць на грамадзянскую супольнасць і іншадумцаў. 

Яны заклікалі да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у краіне. Яны нагадалі, што колькасць палітвязняў у нашай краіне перавысіла 1000 чалавек. Бедрань і Аўштравічус адзначылі, што жахлівыя ўмовы ўтрымання пад вартай, а таксама шматлікія выпадкі жорсткага абыходжання і катаванняў былі старанна задакументаваныя.

Яны згадалі, што ўлады знішчылі каля 300 недзяржаўных арганізацый і пазбавілі ліцэнзій каля 40 адвакатаў, якія вялі палітычныя справы.

"У гэтым змрочным кантэксце мы не можам не разглядаць любы магчымы канстытуцыйны рэферэндум як фікцыю, якая не адлюстроўвае дэмакратычную волю беларускага народа", — заявілі еўрадэпутаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі