У фінале Кубка Беларусі па футболе згуляюць “Тарпеда-БелАЗ” і БАТЭ

У фінале Кубка Беларусі па футболе згуляюць “Тарпеда-БелАЗ” і БАТЭ

“Тарпеда-БелАЗ” і БАТЭ згуляюць у фінале Кубка Беларусі па футболе. Жодзінскі клуб 4 траўня перамог у гасцях “Мінск” (1:0) і па суме дзвюх сустрэч выйшаў у вырашальны раўнд (першая гульня скончылася з лікам 1:1). Адзіны гол на 16-й хвіліне забіў абаронца “Тарпеда” Яўген Клапоцкі.

У Барысаве мясцовы БАТЭ і наваполацкі “Нафтан” разышліся нулявой нічыёй. За два паядынкі каманды так і не выявілі мацнейшага (першая сустрэча ў Наваполацку завяршылася з лікам 2:2), але за кошт галоў, забітых на выездзе, у фінал выходзіць БАТЭ.

Уладальнік Кубка Беларусі вызначыцца 21 траўня ў Брэсце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі