У флэшмобе ў падтрымку “Ляпісаў” у Мінску ўзялі ўдзел каля паўсотні чалавек

Яны таксама пускалі мыльныя бурбалкі і адпусцілі ў неба паветраныя шарыкі. Міліцыянты, што сядзелі ў машыне каля клуба, не звярталі ўвагу на флэшмобераў. Лідэр “Ляпісаў” Сяргей Міхалок на флэшмоб не прыйшоў.

Канцэрт гурта “Ляпіс Трубяцкой” павінен быў адбыцца ў гэтую суботу, але быў адменены. Тое ж самае апошнім часам адбывалася з канцэртамі іншых гуртоў, што трапілі ў неафіцыйны “чорны спіс”. Усяго на канцэрт у “Рэактар” прадалі 1800 квіткоў.

Відэа з флэшмобу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі